Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным судзе Беларусі на сёньня прызначаны пачатак судовага працэсу над былым пракурорам Менскай вобласьці Міхаілам Сьнегіром.


"Судовы працэс будзе зачыненым", паведамілі Інтэрфаксу ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Паводле адваката Сьнегіра Анатоля Шэпелевіча, сьледзтва вылучыла абвінавачваньні паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса – злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, хабар і захоўваньне боепрыпасаў.

Пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір быў зьняты з пасады і арыштаваны летась ў сьнежні пасьля антыкарупцыйнай нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Паводле кіраўніка дзяржавы былы пракурор нібыта незаконна набыў дарагую кватэру ў цэнтры Менска і будаваў катэдж пад Менскам. Генэральны пракурор Рыгор Васілевіч не адказаў на пытаньне журналістаў, ці прызнаў Міхаіл Сьнягір сябе вінаватым, спаслаўшыся на тайну сьледзтва.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 13 лістапада мінулага году правёў нараду ў пытаньні барацьбы з карупцыяй. Ён даручыў генпракурору ўнесьці прадстаўленьне аб вызваленьні з пасадаў намесьніка генпракурора Мікалая Купрыянава і пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра. Кіраўнік краіны таксама даручыў пачаць супраць іх крымінальную справу.

Мікалай Купрыянаў і пракурор Менскай вобласьці Міхаіл Сьнягір былі вызвалены ад займаных пасадаў і звольнены з органаў пракуратары 14 лістапада. Адносна іх была ўзбуджана крымінальная справа.

Таксама генэральны пракурор Рыгор Васілевіч патлумачыў, што суды прынялі рашэньні аб незаконнасьці выдзяленьня ўчасткаў для катэджаў былых супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў.

Суд не задаволіў пазоў экс-пракурора Міхаіла Сьнегіра

Экс-пракурора Сьнегіра забаранілі фатаграфаваць у клетцы

Сьнягір ня хоча дарыць кватэру дзяржаве

Чаму суд над Сьнегіром хочуць зрабіць закрытым?


У Cьнегіра арыштавалі "гняздо"

Па ўладнай вэртыкалі распаўзьліся зямельныя карупцыянэры

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG