Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК перадасьць выбарчыя прапановы АБСЭ ў парлямэнт


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Прапановы па зьмене выбарчага заканадаўства, узгодненыя беларускімі ведамствамі і экспэртамі АБСЭ, будуць прадстаўленыя ў парлямэнт, паведаміла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што пасьля парлямэнцкіх выбараў у верасьні 2008 году паміж АБСЭ і Беларусьсю было дасягнутае пагадненьне аб сумеснай ацэнцы беларускага выбарчага заканадаўства і выпрацоўцы прапаноў па яго зьмене. У Беларусі гэтым займаўся Нацыянальны цэнтар законапраектнай дзейнасьці, куды ўваходзяць экспэрты ЦВК.

Цяпер "узгодненыя навелы" разглядаюцца ведамствамі Беларусі, чые інтарэсы будуць закранутыя, калі выбарчае заканадаўства зьведае зьмены, сказала Лідзія Ярмошына.

У сваю чаргу, у інтэрвію БелаПАН прэс-сакратар БДІПЧ АБСЭ Йенс-Хаген Эшэнбехер паведаміў, што бюро цяпер чакае праекта прапановаў беларускіх уладаў, каб ацаніць "магчымыя паляпшэньні выбарчай сыстэмы Беларусі з пункту гледжаньня абавязацельстваў АБСЭ".

Эшэнбехер заўважыў, што бакі абмяркоўваюць магчымыя зьмены ў Выбарчы кодэкс Беларусі, заснаваныя на выніковым дакладзе БДІПЧ АБСЭ па выніках выбараў у парлямэнт у 2008 годзе. Паводле прэс-сакратара, БДІПЧ "даў выразна зразумець, што ён (працэс рэфармаваньня беларускага выбарчага заканадаўства) павінен уключаць усе зацікаўленыя бакі, якія бяруць удзел у выбарах: урад, палітычныя партыі і грамадзянскую супольнасьць".
XS
SM
MD
LG