Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскага чыноўніка падазраюць у нанясеньні шкоды на мільярд рублёў

Паводле зьвестак, у міліцыі завялі справу на адказнага супрацоўніка Менгарвыканкаму. Нібыта ён за грашовае ўзнагароджаньне аказваў забароненыя паслугі вядомай будаўнічай фірме, якая вяла забудову кварталаў па вуліцах Сонечнай — Лібава-Роменскай. У выніку дзеяньняў чыноўніка Менгарвыканкам нібыта панёс страты амаль на мільярд рублёў, што адпавядае амаль 300 тысячам даляраў. Прозьвішча падазраванага чыноўніка, якому пагражае да 8 гадоў зьняволеньня, у міліцыі не называюць.

Як адзначаюць у МУС, злачынствы карупцыйнай накіраванасьці, у якіх фігуруюць асабліва вялікія сумы, найчасьцей бываюць зьвязаныя з будаўніцтвам і зямельным карыстаньнем.
XS
SM
MD
LG