Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыбалка на 22 мільёны


На вадасховішчы паблізу вёскі Меркулавічы Чачэрскага раёну выяўлена гібель каля 3 тысяч сярэбраных карасёў. Да пагібелі спрычыніўся невядомы зламысьнік — ён адчыніў шлюз. Калі вада сышла, мясцовыя жыхары лавілі рыбу літаральна рукамі. На мелкаводзьдзі шмат карасёў задыхнулася.

Паводле ацэнкі спэцыялістаў, шкода, нанесеная прыродным рэсурсам склала звыш 22 мільёнаў рублёў.

З масавым морам рыбы разьбіраюцца раённая інспэкцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама мясцовая міліцыя. Вінаватаму пагражае крымінальны перасьлед з кампэнсацыяй нанесенай шкоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG