Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму.


Суд можа разгледзець скаргу без самога Дубскага.

7 ліпеня Асіповіцкі раённы суд пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” годам зьняволеньня за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Пасьля суду хлопец абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеяньняў адміністрацыі бабруёскага сьледчага ізалятара. Яго прымушалі напісаць заяву пра перавод у папраўчую калёнію.

Днямі Арцём Дубскі пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.
XS
SM
MD
LG