Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода год за годам: 1993


Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1993

Новае пакаленьне на Свабодзе. – Госьць - Данчык.– Архіў: Натальля Арсеньнева, Лявон Луцкевіч. – Менскае радыё: Алена Мазанік.


Амэрыканскі кангрэс і прэзыдэнт Біл Клінтан праводзяць скарачэньне дэфіцыту фэдэральнага бюджэту. Гэты крок мае непасрэдны ўплыў на дзейнасьць Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Пасьля 40 гадоў існаваньня зачыняецца вугорская рэдакцыя – Камітэт міжнароднага радыёвяшчаньня ЗША вырашыў, што сытуацыя ў Вугоршчыне дастаткова стабільная, і асобных інфармацыйных намаганьняў у гэтым кірунку больш не патрабуецца. Значныя скарачэньні зазналі чэская і польская рэдакцыі. Праіснаваўшы 8 гадоў, у 1993 годзе зьнікла з эфіру афганская служба, і гэты крок быў бадай што заўчасным – яшчэ праз 8 гадоў яе давядзецца адчыніць зноў. Зачынілася ў гэтым годзе і Нью-Ёркскае бюро Радыё Свабода. Нагадаю, што беларускі аддзел Нью-Ёркскага бюро перажыў свае зорныя часіны ў 60-70-х гадох, калі там у розныя часы сярод іншага працавалі Антон Адамовіч, Ян Запруднік, Станіслаў Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Натальля Арсеньнева.

У 1993 годзе беларуская рэдакцыя рыхтавала адну арыгінальную гадзіну эфіру, якая ўпершыню выходзіла ў эфір а 5-ай гадзіне ўвечары і паўтаралася а 8-ай і а 10-тай гадзіне, а таксама наступнай раніцай. Штораз болей матэрыялаў дасылалася зь Менску, яны гучалі ў штодзённай сталай рубрыцы ”Весткі зь беларускіх гарадоў і вёсак”.
Сярод іншых сталых перадачаў беларускай Свабоды ў 1993 годзе – ”Анталёгія беларускай эміграцыйнай паэзіі” Алеся Васілеўскага, ”Мова ў жыцьці краіны” Сержука Сокалава-Воюша, ”Дыялёг. Агляд пошты” Асі Ігнацёнак, рэлігійныя гутаркі Кастуся Бандарука, нататкі ”Чалавек і грамадзтва” Сакрата Яновіча, ”Вандроўкі па Вільні” Лявона Луцкевіча. З гістарычнымі перадачамі выступалі Паўла Урбан і Мікола Іваноў, матэрыялы пра жыцьцё беларусаў у эміграцыі рыхтаваў Вітаўт Кіпель...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG