Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1991

Абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі. Канец СССР. – Госьць – першы карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску Алесь Ліпай.– Архіў: путч у Маскве, абвяшчэньне незалежнасьці. – Менскае радыё: IV пленум ЦК КПБ.


1991 год пачаўся крывавымі падзеямі ў Вільні – штурм тэлевежы, танкі на вуліцах, аблога парлямэнту, ахвяры сярод няўзброеных абаронцаў свабоды. Савецкая імпэрыя ў апошніх канвульсіях спрабавала стрымаць немінучы распад. Закончыўся гэты год сьмерцю Савецкага Саюзу. Паміж гэтымі падзеямі адбыўся няўдалы жнівеньскі путч у Маскве, які паскорыў працэс распаду, а таксама абвяшчэньні незалежнасьці бальшынёю колішніх савецкіх рэспублік.

На беларускай Свабодзе адбываецца зьмена кіраўніцтва – сыходзіць на пэнсію дырэктар Юры Сянькоўскі, яго замяняе на пасадзе Вячка Станкевіч. Бурлівыя падзеі выклікаюць зьмены ў зьмесьце і структуры праграмаў. Усё большае месца аддаецца паведамленьням зь Беларусі, у эфіры пачынае гучаць штодзённая перадача ”Весткі зь беларускіх гарадоў і вёсак”.


Мяняюцца і ўмовы працы нашага радыё. Пасьля правалу маскоўскага путчу расейскі прэзыдэнт Ельцын беспрэцэдэнтным указам дазваляе заснаваць бюро Радыё Свабода ў Маскве. Праца карэспандэнтаў Свабоды на ўсёй тэрыторыі Савецкага Саюзу адбываецца без асаблівых перашкодаў.

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG