Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвэстыцыйны клімат паляпшаюць дэкрэтам


А.Лукашэнка выдаў дэкрэт, накіраваны на палягчэньне пачатку ажыцьцяўленьня інвэстыцыйных праектаў.

Дэкрэтам №10 "Пра стварэньне дадатковых умоваў для інвэстыцыйнай дзейнасьці ў Рэспубліцы Беларусь" усталёўваюцца як для беларускіх, так і для замежных фундатараў правілы, якія палягчаюць пачатак рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў у Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы кіраўніка дзаржавы.

Некаторыя палажэньні:

  • замацоўваецца адказнасьць фундатараў за выкананьне ўзятых на сябе абавязаньняў;
  • у дамовах, якія складаюцца з фундатарамі, павінны быць выразна вызначаны аб'екты, аб'ёмы і тэрміны ўкладаньня інвэстыцый, а таксама адказнасьць за іх недатрыманьне;
  • уводзяцца агульныя прывелеі для праектаў, якія рэалізуюцца ў рамках інвэстыцыйных дамоваў;
  • уводзіцца трохузроўневая сыстэма заключэньня фундатарамі інвэстыцыйных дамоваў зь Беларусьсю ў залежнасьці ад значнасьці праекту і якія прадстаўляюцца прывелеі;
  • замацоўваюцца абавязковыя ўмовы заключэньня інвэстыцыйных дамоваў;
  • інвэстарам, якія заключылі інвэстыцыйныя дамовы, прапануецца шэраг агульных прывілеяў;
  • у выпадку невыкананьня (ці неналежнага выкананьня) фундатарам узятых на сябе абавязкаў Беларусь у аднабаковым парадку можа адмовіцца ад выкананьня сваіх абавязкаў паводле інвэстыцыйнай дамовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG