Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Бацькаўшчына" патрабуе, каб Лёфгрэн выбачыўся


Інгэмар Лёфгрэн
Інгэмар Лёфгрэн

Міжнароднае грамадзкае аб'яднаньне "Згуртаваньне беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" патрабуе ад кіраўніка міжнароднага каналу Швэдзкага радыё Інгэмара Лёфгрэна прынесьці афіцыйнае прабачэньне за яго словы, паведамляе БелаПАН.

Як раней паведамляла Свабода, камэнтар Лёфгрэна наконт рашэньня аб спыненьні з 1 верасьня 2009 году вяшчаньня на беларускай мове быў надрукаваны ў швэдзкай газэце Dagens Nyheter за 5 жніўня. У прыватнасьці, ён заявіў, што Міжнародны канал Швэдзкага радыё "будзе навіновым, арыентаваным на слухачоў у Швэцыі, ніякіх дэмакратычных праектаў". "Інакш могуць узнікнуць пытаньні, чаму мы не вяшчаем на мандарыне на Кітай, або на мовах Зімбабвэ на гэтую краіну", — сказаў Лёфгрэн.

Выказванне, на думку МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", складаецца з "глыбока некарэктных параўнаньняў, якія сьведчаць пра татальнае неразуменьне сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь". "Посткаляніяльнае бачаньне сьвету спадаром Лёфгрэнам ня можа ня выклікаць здзіўленьня і абурэньня дэмакратычнай супольнасьці", — гаворыцца ў звароце.

"Бацькаўшчына" патрабуе паважлівага стаўленьня да роднай мовы тытульнай нацыі Беларусі і настойвае на працягу вяшчаньня па-беларуску пасьля 1 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG