Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўводзіцца новы мэханізм інвэстыцыйнай дзейнасьці – інстытут інвэстыцыйных агентаў. Указ пра гэта падпісаны 6 жніўня.

Гэты крок зьдзейсьнены дзеля ўдасканаленьня працы з інвэстарамі і далейшага падвышэньня інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны, – паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу прэзыдэнта.

Інвэстыцыйнымі агентамі змогуць стаць людзі, якія маюць вопыт падрыхтоўкі інвэстыцыйных праектаў, а таксама валодаюць дзелавымі якасьцямі, якія дазволілі б ім весьці перамовы з кіраўніцтвам буйных кампаній.

Агентам можа стаць як фізычная, так і юрыдычная асоба, у тым ліку і нерэзыдэнт РБ. Рашэньне пра ўпаўнаважаньне інвэстыцыйнага агента на прадстаўленьне інтарэсаў Беларусі будзе прымаць урад.

Дэкрэтам таксама ўводзіцца трохузроўневая сыстэма заключэньня інвестыцыйных дамоваў зь Беларусьсю, якая прадугледжвае сьпэцыяльныя прэферэнцыі для асабліва значных для краіны праектаў.
XS
SM
MD
LG