Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патрыярх Кірыл у верасьні наведае Беларусь


Патрыярх Кірыл
Патрыярх Кірыл

Патрыярх Маскоўскі й усяе Русі Кірыл правядзе 27 верасьня, у сьвята Ўзьнясеньня Крыжа Гасподняга, боскую літургію ў Полацкім Сьвята-Еўфрасіньнеўскім манастыры.

Прадсатаяцель Рускай праваслаўнай царквы мае намер ажыцьцявіць чын узьнясеньня з выкарыстаньнем нацыянальнай сьвятыні Беларусі — крыжа прападобнай Еўфрасіньні Полацкай. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар патрыяршага экзарха Андрэй Петрашкевіч.

Плянуецца, што візыт патрыярха Кірыла ў Беларусь пройдзе 25-28 верасьня. Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы зьбіраецца наведаць Менскую, Полацкую й Віцебскую эпархіі. Папярэдняя праграма візыту ўключае сустрэчы з духавенствам і грамадзкасьцю, знаёміны з жыцьцём праваслаўных абшчынаў, а таксама правядзеньне богаслужэньняў.

Апроч таго, плянуецца. што патрыярху падораць дакладную копію знакамітага Слуцкага эвангельля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG