Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бардзюжа: у найбліжэйшы час Беларусь падпіша дамову


Мікалай Бардзюжа
Мікалай Бардзюжа

Беларусь не падпісала пагадненьня аб калектыўных сілах з-за адсутнасьці дэлегацыі краіны на маскоўскім саміце АДКБ.


Пра гэта заявіў кіраўнік АДКБ Мікалай Бардзюжа. Аднак тое, што пагадненьне не падпісалі Беларусь і Ўзбэкістан, не азначае, што калектыўныя сілы ня будуць створаны ці будуць мець нелегітымны статус.

“У найбліжэйшы час чакаем, што Беларусь падпіша”, — сказаў М.Бардзюжа.

Ён адзначыў, што Беларусь не падпісала пагадненьня аб калектыўных сілах з-за адсутнасьці дэлегацыі краіны на маскоўскім саміце АДКБ.

Аднак дэлегацыя Менску доўгі час плянава і мэтанакіравана працавала па гэтым пагадненьні, разгледзела ўсе яго аспэкты ў поўным аб'ёме і ня выказала нейкіх заўвагаў.

“Беларускі бок гатовы быў падпісаць гэтую дамову. Мала таго, на пасяджэньні камітэту Савету бясьпекі напярэдадні саміту Савету беларускі бок ухваліў праект пагадненьня і падаў свае прапановы наконт складу калектыўных сілаў. Я лічу, што непадпісаньне Беларусьсю — гэта чыста тэхнічная праблема, і яна найбліжэйшым часам будзе зьнятая”, — сказаў М.Бардзюжа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG