Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Стонаў: я зьдзіўлены малой колькасьцю беларускамоўных школ


У Беларусі дагэтуль захоўваецца небясьпека асыміляцыі прадстаўнікоў многіх нацыянальнасьцяў.


Пра гэта заявіў у інтэрвію БелаПАН міжнародны дырэктар Бюро па правах чалавека і захаваньню законнасьці ў краінах былога
СССР Аб'яднаньня камітэтаў у абарону габрэяў у былым СССР Леанід Стонаў, які наведаў Беларусь. Асноўнай мэтай яго візыту было вырашэньне пытаньняў рэгістрацыі прадстаўніцтва аб'яднаньня.

Спадар Стонаў таксама заявіў:

«Я шчыра зьдзіўлены надзвычай малой колькасьцю беларускамоўных школ, а таксама адсутнасьцю дзяржаўнай сыстэмы дапамогі тым, хто хоча вывучыць родную мову".

Л.Стонаў назваў "вельмі адчувальнай" праблему дапамогі дзяржавы этнасам, якія жывуць у Беларусі, дзеля захаваньня іх мовы, культуры і традыцый.

"У Беларусі дагэтуль няма дзяржаўнай канцэпцыі разьвіцьця і ўзаемадзеяньня этнасаў, па падтрымцы нацыянальных і рэлігійных мяншыняў, што стварае небясьпеку іх поўнай асыміляцыі. Напрыклад, у Беларусі няма ніводнай габрэйскай агульнаадукацыйнай школы, газэты, культурнай установы, радый і тэлепраграмы, якія фінансуюцца дзяржавай. Адзіная ў краіне катэдра іудаікі БДУ ня можа забясьпечыць краіну неабходнай колькасцью спэцыялістаў".

Паводле спадара Стонава, "у шэрагу гарадоў (Менску, Барысаве, Берасьці, Магілёве) востра стаіць пытаньне вяртаньня габрэйскім рэлігійным і сьвецкім арганізацыям грамадзкіх будынкаў, якія належалі габрэям да кастрычніка 1917 года".

Таксама ня выканана рашэньне ўраду аб выдзяленьні памяшканьня для музэя Галякосту. Паводле спадара Стонава, як і раней у энцыкляпэдыях, даведачных і навучальных выданьнях адсутнічае інфармацыя пра маштабы гэтай трагедыі. А ў Менску дагэтуль няма мэмарыяльнай дошкі на месцы гібелі ў студзені 1948 года Саламона Міхоэлса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG