Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гісторыя Радыё Свабода ў галасах, уражаньнях і ўспамінах. Аўдыёархіў перадачы “На хвалях Свабоды” (2003-2004).

***

1990

Праца ў новых умовах, спроба адкрыць бюро Радыё Свабода ў Менску. – Дырэктар беларускай Свабоды Вячка Станкевіч пра першую паездку ў Беларусь.– Архіў: першыя рэпартажы менскіх карэспандэнтаў. – Менскае радыё: ХХХІ зьезьд Кампартыі Беларусі.


У Савецкім Саюзе працягваюць разьвіцца бурлівыя падзеі. Працягваюцца крывавыя этнічныя канфлікты – у Баку выбухаюць азэрбайджанска-армянскія закалоты, гіне 125 чалавек. Надалей страйкуюць шахцёры. Савецкія ўлады перажываюць небывалую трансфармацыю – на прапанову Гарбачова з Канстытуцыі выдаляецца артыкул пра кіраўнічую ролю КПСС, афіцыйна прызнаецца факт расстрэлу тысячаў польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 годзе. У чэрвені афіцыйна адмяняецца інстытут цэнзуры. Распад СССР уваходзіць у новую стадыю – у 1990 годзе палова савецкіх рэспублікаў прымае дэклярацыі аб сувэрэнітэце, а 11 сакавіка Літва абвяшчае сваю незалежнасьць. Масква адказвае ўвядзеньнем эканамічнай блякады, аднак уратаваць імпэрыю ўжо немагчыма.

Радыё Свабода перажывае свае зорныя часіны – пасьля доўгіх гадоў ізаляцыі ад краінаў, на якія скіраванае вяшчаньне, раптам адчыніліся ўсе інфармацыйныя шлюзы. Наяўнасьць мясцовых карэспандэнтаў, адсутнасьць камунікацыйных бар’ераў, магчымасьць свабодна руху празь межы і, галоўнае – бурлівае мора падзеяў – вось перамены, якія прынесьлі з сабою тыя пераломныя часы. Радыё Свабода перастала быць забароненым плодам. Супрацоўнікі беларускай рэдакцыі ўпершыню мелі магчымасьць наведаць Беларусь. ...

СЛУХАЦЬ:

Спампаваць

***
XS
SM
MD
LG