Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Работнікаў буйных заводаў, якія занятыя ня поўны рабочы дзень, могуць накіраваць на будоўлі жыльля.


Пра гэта заявіў БЕЛТА першы намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук.

Ён адзначыў, што дадзена даручэньне ўраду накіраваць на будоўлю людзей, якія вызваленыя на прадпрыемствах у зьвязку зь іх няпоўнай загрузкай.

«Іх могуць задзейнічаць на будаўніцтве жыльля хоць бы для сябе. Напрыклад, вялікія прамысловыя прадпрыемствы МАЗ, Менскі трактарны завод, дзе ёсьць вялікія чэргі на жыльлё, могуць не чакаць, а будаваць уласнымі сіламі. Тым, больш, што ў іх ёсьць свае будаўнічыя трэсты, толькі іх трэба укамплектаваць людзьмі», - сказаў Міхаіл Абрамчук.

Таксама прадстаўнік міністра архітэктуры і будаўніцтва паабяцаў, што цэны на жыльлё да канца года ня вырастуць. Зьмены могуць адбыцца ў наступным годзе, калі цэны на энэрганосьбіты павялічацца.

Цяпер цана на камэрцыйнае жыльлё складае 1-1,2 тысячы даляраў за 1 квадратны мэтар. Для тых хто стаіць у чарзе - 550-600 даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG