Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яны назвалі свой зварот "Адкрытым лістом прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму з краіны Ўсходняй Эўропы, якая не ўваходзіць у НАТО і Эўразьвяз".


Спадар Прэзыдэнт!

16 ліпеня 2009 года польская газэта «Gazeta Wyborcza» апублікавала ліст да Вашай адміністрацыі, які ўзьнімае ключавыя пытаньні Эўраатлянтычнага партнэрства. Яго падпісалі 22 чалавекі, якія зьяўляюцца элітай зьнешняй палітыкі і бясьпекі краінаў -- новых чальцоў НАТО і ЭЗ, інтэлектуалы Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.

На жаль, у напісаньні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнеэўрапейскіх краінаў -- Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны -- якія пакуль не зьяўляюцца чальцамі НАТО і ЭЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бясьпекі
Наўпрост ці ўскосна ўсе пытаньні, якія яны закранулі, датычаць дынамікі бягучых і, верагодна, будучых падзеяў у іх рэгіёне Эўропы, датычных адносінаў з Расеяй. Яны заклікаюць Злучаныя Штаты да ўдзелу ў сытуацыі і супрацоўніцтве ў якасьці сапраўднага партнэра Эўропы, заклікаюць выступаць адносна праблемаў рэгіёна -- пераканаўча, выразна і своечасова.

На жаль, у напісаньні гэтага ліста не ўдзельнічалі, або, прынамсі, яго не падпісалі, іх калегі з тых усходнеэўрапейскіх краінаў -- Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны -- якія пакуль не зьяўляюцца чальцамі НАТО і ЭЗ і не маюць адпаведных гарантыяў бясьпекі. Не выпадкова, што гэта тыя эўрапейскія краіны, якія бліжэй за усё да Расеі, і тыя, у каго самы працяглы досьвед жыцьця пры савецкім расейскім камунізме. Гэты досьвед зьяўляецца асабліва важным зараз, у кантэксьце апошніх падзеяў і тэндэнцыяў.

Усе пытаньні, узьнятыя аўтарамі адкрытага ліста, надрукаванага ў Gazeta Wyborcza, і шмат, шмат якія іншыя, самым непасрэдным чынам датычаць нашых краінаў. Расейска-грузінскі канфлікт летась, без сумневу, найбольш відавочная дэманстрацыя гэтага факту. Але наўрад ці адзіная.

З-за доўгага дамінаваньня, спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь -- гэта асаблівы выпадак і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу
Эканамічны шантаж Масквы ў дачыненьні да Беларусі, Малдовы і Украіны з мэтай прымусіць іх вярнуцца ў сфэру ўплыву Крамля з яго рэвізіянісцкай палітыкай, зьяўляецца менш вядомай, але не менш рэальнай пагрозай для іх будучыні. Пэрыядычны энэргетычны шантаж Расеяй усіх гэтых шасьці краінаў стаў нормай у першым дзесяцігодзьдзі 21 стагодзьдзя.

З-за доўгага дамінаваньня, спачатку Расеі, затым Савецкага Саюза нашая радзіма Беларусь -- гэта асаблівы выпадак і ёй трэба надаць асаблівую ўвагу. Мы бачым, што сукупнасьць фактараў у сучаснасьці - эканамічных, палітычных, у сфэры бясьпекі -- можа быць шматабяцальнай для "пераменаў, у якія мы можам верыць", якія абвесьціла вашая адміністрацыя, і якія захапілі ўяўленьне людзей ва ўсім сьвеце.

ЭЗ з ухвальнай мудрасьцю адказаў на пераменлівыя рэаліі Усходняй Эўропы, у прыватнасьці, ініцыятывай Усходняе Партнэрства. Зараз мы заклікаем ЗША далучыцца да яго з такой жа дальнабачнасьцю і энэргіяй. З ўсіх прычынаў, пазначаных падпісантамі Адкрытага ліста ад 16 ліпеня, якія яны бачаць з іх выйгрышнай пазыцыі чальцоў НАТО і ЭЗ, мы таксама заклікаем ЗША скарыстацца магчымасьцямі, якія пакуль ёсьць. З пазыцыі краінаў, якія знаходзяцца па-за межамі гэтых арганізацыяў, мы можам прапанаваць шмат што. І нашыя патрэбы таксама вялікія. Мы чакаем ад Амэрыкі, гэтак жа як і ад Эўропы, мудрасьці і мужнасьці, якія так неабходныя ў наш час.

Станіслаў Шушкевіч, экс-спікер беларускага парлямэнта, першы кіраўнік Рэспублікі Беларусь



Івонка Сурвіла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні


Тэкст звароту падае сайт “Хартыі-97”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG