Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Марцаў: "Гэта не хаос, гэта запор"


Пётар Марцаў
Пётар Марцаў

Сытуацыю са скасаваньнем урадавай пастановы №991 камэнтуе выдавец БДГ, сябра кансультацыйнай рады пра адміністрацыі прэзыдэнта Пётар Марцаў.

Марцаў: Эканоміка наша збудаваная такім чынам, што на дзяржаўных прадпрыемствах вісяць усе прыватныя прадпрыемствы, які займаюцца продажам і перапродажам. Відаць, урад зьбіраўся "вырубіць" гэты сэгмэнт рынку. Але вядома, шлях куды брукаваны добрымі намерамі. Атрымалася так, што гэта закранула прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасьці. Гэта практычна спыніла б працу ўсіх прадпрыемстваў -- і прыватных, і дзяржаўных.

У гэтай сытуацыі пісьменна спрацавалі прафэсійныя саюзы, прадпрымальніцкія саюзы, спрацавалі і праз урад, і праз адміністрацыю, спрацавала і тэлебачаньне.

Упершыню да голасу прафэсійных удзельнікаў рынку прыслухаліся. Але і ўпершыню была прынятая такая непісьменная пастанова.

Яна закранула інтарэсы ў тым ліку і прыватнага "паддашнага" бізнэсу, у якім зацікаўленыя вельмі многія чыноўнікі вышэйшага рангу. Паколькі гэта закранула інтарэсы і іх, а ня толькі малых і сярэдніх прадпрымальнікаў, гэта так імгненна было скасавана. Я б не назваў гэтую сытуацыю хаосам. Але ўрад і кіраўніцтва краіны ў гэтых няпростых эканамічных умовах з усё большай цяжкасьцю прымаюць рашэньні. Існуе тэндэнцыя да таго, што ўрад, асобныя ведамствы імкнуцца не прымаць рашэньні, а перакладаць іх наверх. Адпаведна верх перагружаны неабходнасьцю прымаць рашэньні па многіх дробных пытаньнях. Гэта не хаос, а хутчэй ступар. Ці запор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG