Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтара мільёна за ”Адмену пастановы 991”


Маладафронтаўца Алега Валатоўскага ўсю ноч і сёньня да абеду трымалі ў пастарунку міліцыі чыгуначнага вакзалу Менску, а пасьля прысудзілі вялізны штраф.


Хлопца затрымалі недалёка ад вакзалу ў той момант, калі ён на бэтоннай пліце зрабіў надпісы “Адмену пастановы 991” і “Ўрад у адстаўку!”

Міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за псаваньне прыватнай маёмасьці.

Суд Маскоўскага раёну вечарам 5 жніўня пакараў актывіста штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Акрамя гэтага, суд пастанавіў, каб хлопец заплаціў паўмільёна рублёў камунальным службам Партызанскага раёну, каб зафарбаваць надпіс на бэтоннай пліце ля чыгункі.

Назіральнікі адзначаюць, што для зафарбоўкі надпісу дастаткова паўбанкі фарбы. Таму гэтую суму маладафронтавец будзе аспрэчваць разам з сваімі адвакатамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG