Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агульнабеларускі сход працоўных адбудзецца ў лістападзе 2009 году. Такое рашэньне прыняў сёньня прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру АДС Юры Пацёмкін:


“Што тычыцца колькасьці ўдзельнікаў сходу, то назваць канкрэтную лічбу пакуль немагчыма. Да таго ж сёньня гаворка ішла пра тое, што галоўнае — гэта ня колькасьць. Няхай іх будзе 200, а не 500, але гэта павінны быць сапраўдныя рабочыя. Менавіта на такі падыход і накіраваны аргкамітэт сходу, які ачоліў Аляксандар Бухвостаў”.

Галоўнай тэмай сходу стане абмеркаваньне прапановаў АДС па выхадзе з крызісу. Удзельнікі сходу затым запатрабуюць ад ураду, каб той прыслухаўся да прапановаў экспэртаў аб’яднаных дэмсілаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG