Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бароўскага склалі пратакол


На актывіста «Маладога фронту» Вадзіма Бароўскага зь Ліды склалі пратакол за кепскае ўтрыманьне дома і тэрыторыі вакол яго.



Так расцанілі міліцыянты дзеяньні пікетоўцаў 27 ліпеня ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Маладыя людзі зрабілі графіці палітычнага зьместу на фундамэнце дома і патрабавалі вызваленьня Арцёма Дубскага.
Пратакол склалі толькі на Вадзіма Бароўскага і да суду хлопца адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG