Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Марціновіч: “Ва ўладзе шматгалосьсе, і кожны голас разгублены...”


Віктар Марціновіч

Віктар Марціновіч

Скасаваньне недаўгавечнай пастановы №991 камэнтуе намесьнік галоўнага рэдактара “Белгазеты” Віктар Марціновіч.

“Падаецца, што чыньнікаў скасаваньня два. Першы і самы галоўны - гэта тое, што прывяло да зьяўленьня вельмі дзіўнай пастановы. Цяпер узьнікаюць і нарастаюць супярэчнасьці ва ўзаемаадносінах і ў бачаньнях пэрспэктываў разьвіцьця эканомікі з боку адміністрацыі прэзыдэнта і ўраду.

Мне здаецца, што ў гэтай сытуацыі наогул ніхто зь іх ня ведае, як і што трэба рабіць, і таму ўрад мае нейкія свае візіі, прэзыдэнт - свае. І ў дадзеным выпадку проста візія прэзыдэнта была ў тым, каб як мага хутчэй скасаваць пастанову ўраду.

На маю думку, другая прычына, побач з узьнікненьнем супярэчнасьцяў, са зьнікненьнем адзінай лініі, якая праводзілася ў эканоміцы раней прэзыдэнтам і ўрадам, палягае ў тым, што кадравы патэнцыял беларускага ўраду ня вельмі моцны. Такое рашэньне маглі прыняць ня вельмі якасныя экспэрты. Нават пракансультаваўшыся з тымі экспэртамі, чуючы прозьвішчы якіх яны звычайна крывяцца, яны б да такога відавочна памылковага рашэньня не прыйшлі.

Апошнія некалькі тыдняў дараднік прэзыдэнта Сяргей Ткачоў пачынае выступае, ну, ня тое, каб з крытыкай, але ягоныя словы пачынаюць разыходзіцца са словамі ўраду. І з гэтага ўсяго складаецца ўражаньне - калі сапраўды гэта будзе аформлена як указ прэзыдэнта аб скасаваньні пастановы - тады сапраўды ўзьнікне адчуваньне, што ў нас, як у Маскве, шматгалосьсе, і кожны з галасоў разгублены...”
XS
SM
MD
LG