Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мор на Добасьні


У Жлобінскім раёне на паверхню ракі Добасны, правага прытоку Дняпра, пачала ўсплываць мёртвая рыба. Асабліва шмат яе на ўчастку ад шашы Жлобін — Бабруйск да паселішча Чырвоны Бераг. Дробная рыба ляжыць і на залітай пойме, навокал стаіць невыносны смурод.

У раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя лічаць, што да замору рыбы спрычынілася рэзкае зьніжэньне ўтрыманьня кіслароду ў вадзе. Паводле дасьледаваньняў, цяпер на літар вады ў Добасьні прыпадае 1 міліграм кіслароду. Гэта ў чатыры разы меней за мінімальную бясьпечную мяжу.

Зьніжэньне ўтрыманьня кіслароду ў вадзе, як мяркуюць спэцыялісты, выклікана інтэнсіўным гніеньнем расьліннасьці на затопленых пасьля моцных ліўняў прыбярэжных тэрыторыях.

Інспэкцыя накіравала ў Жлобінскі райвыканкам ліст з прапановай правесьці вапнаваньне залітых вадой прыбярэжных дзялянак. Гэта паскорыць ачышчэньне вады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG