Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка па валютных укладах будзе 8 працэнтаў


Павал Калаўр

Павал Калаўр

Першы намесьнік Старшыні праўленьня Нацыянальнага Банку Павал Калаўр паведаміў, што Нацбанк будзе рэкамэндаваць ўсім камэрцыйным банкам зрабіць стаўку па валютных укладах фізычных асобаў памерам 8 працэнтаў гадавых.


“Мы мяркуем, што да канца года новых рэкамэндацыяў наконт працэнтнай стаўкі мы даваць ня будзем”, -- дадаў Калаўр падчас сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі

Першы намесьнік старшыні Нацбанку таксама паведаміў, што замежныя грамадзяне пакуль неахвотна нясуць грошы ў беларускія банкі. “Тут у цэлым ёсьць станоўчая дынаміка. Але сказаць, што гэта зьвязаны з вельмі значнымі сумамі, я не магу”. – прызнаў Калаўр.

Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка неаднаразова падкрэсьліваў , што ў беларускіх банках ня будуць патрабаваць дэклярацыі аб даходах замежных грамадзянаў, таму яны панясуць сюды свае грошы. Аднак, як паказвае час, гэтыя спадзяваньні не апраўдваюцца.

Паводле Калаўра, “у параўнаньні зь іншымі краінамі я ня ведаю яшчэ адной, дзе былі б такія добрыя ўмовы для замежных укладчыкаў, як у Беларусі. У прыватнасьці, у нас адсутнічае неабходнасьць дэклярацыі даходаў, мы даем 100 працэнтную гарантыю ўкладаў”

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG