Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня ў Екацярынбургу суд мае выставіць абвінавачаньне праваабаронцу Аляксею Сакалову і абраць для яго меру стрыманьня.

Расейскія праваабаронцы зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі зь лістом у абарону Сакалова ад міліцэйскага перасьледу.

Праваабаронцы расцэньваюць затрыманьне Аляксея Сакалова як помсту праваахоўных органаў за яго актыўную і вельмі эфэктыўную работу па выкрыцьці злачынстваў, зробленых міліцыянэрамі і супрацоўнікамі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў РФ.

Цяпер у Расеі ідзе шырокая кампанія за вызваленьне Сакалова, у якой, апрача праваабаронцаў, бяруць удзел Грамадзкая палата і ўпаўнаважаны па правох чалавека РФ.

Сакалоў быў затрыманы паводле абвінавачаньня ў разбоі, пасьля вызвалены і тут жа арыштаваны паводле абвінавачаньня ў крадзяжы.

Цалкам матэрыял пра лёс Аляксея Сакалова чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
XS
SM
MD
LG