Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ташкент пратэстуе супраць разьмяшчэньня батальёну расейскіх вайскоўцаў на поўдні Кыргызстану і стварэньня расейска-кыргызскага вучэбнага цэнтру.

У спэцыяльнай заяве міністэрства замежных спраў Узбэкістана гаворыцца, што гэты крок “справакуе нацыяналістычныя настроі і экстрэмісцкія выступы”.

Аб пашырэньні ваеннай прысутнасьці Масквы ў Кыргызстане дамовіўся прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас нефармальнага саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) 1 жніўня.

Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў у камэнтары для “Свабоды” адзначае:

“Заява Ўзбэкістана чарговым разам сьведчыць пра тое, што ў АДКБ не ўсё гладка. Прыкметы гэтага былі відавочныя і раней. Прыкладам, гэта выразна праявілася яшчэ на маскоўскім саміце арганізацыі, які Беларусь праігнаравала, а Ўзбэкістан адмовіўся падпісваць пагадненьне аб калектыўных сілах хуткага рэагаваньня.

Нягледзячы на ўсе захады Масквы беларускае кіраўніцтва стрымана ставіцца да гэтай ідэі. І Ўзбэкістан,яка мы бачым, праводзіць сваю палітыку, якая не стасуецца з намерамі Расеі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG