Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урады Беларусі і Кітая заключылі валютную ўгоду аб абмене беларускіх рублёў на кітайскія юані памерам 3 мільярды даляраў. Фактычна гэта азначае ўліваньне памерам тры мільярды даляраў у беларускія залатавалютныя запасы.


Чакаецца, што транзакцыя адбудзецца цягам некалькіх месяцаў, калі ў кітайскія законы будзе ўнесеная папраўка, якая адменіць дзейную зараз забарону на вывад валюты з краіны.

Старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Петар Прокоповіч перакананы, што цягам 2-3 бліжэйшых гадоў Міжнародны валютны фонд уключыць кітайскі юань у пералік рэзэрвовых валют, піша інтэрнэт-партал tut.by.
XS
SM
MD
LG