Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеяньне пастановы ўраду N991 "Аб некаторых пытаньнях набыцьця тавараў на тэрыторыі Беларусі" не распаўсюджваецца на дамовы пастаўкі тавараў, заключаныя і пачатыя выкананьне да 2 жніўня 2009 году, патлумачылі ў міністэрстве эканомікі, падае «Інтэрфакс».


"Дамовы куплі-продажу (пастаўкі) тавараў, заключаныя і пачатыя да 2 жніўня 2009 году, да заканчэньня іх тэрміну без права працягу», гаворыцца ў камэнтары Мінэканомікі, разьмешчаным на афіцыйным сайце ўраду Беларусі. Новыя дамовы павінны адпавядаць пастанове N991", - дадалі там.

У камэнтары таксама гаворыцца, што «паколькі экспартам прызнаецца рэалізацыя тавараў на межы краіны, дадзеная пастанова не распаўсюджваецца на тавары, якія экспартуюцца».

"Таксама пастанова не распаўсюджваецца на дзейнасьць індывідуальных прадпрымальнікаў і фізычных асобаў», удакладнілі ў міністэрстве.

Урадавай пастановай гандлёвыя пасярэднікі выведзеныя з працэсу рэалізацыі тавараў на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасьці з дакумэнтам, цяпер юрыдычныя асобы павінны набываць тавары толькі ў вытворцаў ці ў іх афіцыйных прадстаўнікоў. У што выльюцца падобныя захады для тысяч прадпрымальнікаў, якія займаліся гэтым бізнэсам?
XS
SM
MD
LG