Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія мужчыны -- ахвяры гандлю людзьмі


Пра гэта заявіў кіраўнік адзелу па сувязях з грамадзкасьцю Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (ІОМ) са штаб-кватэрай у Брусэлі Жан-Філіп Шозі.


У размове з журналістамі ён адзначыў, што “сярод большай часткі грамадзкасьці існуе распаўсюджанае меркаваньне, што ахвяры гандлю людзьмі — гэта пераважна бездапаможныя жанчыны, якіх вымушаюць займацца прастытуцыяй”. Паводле Жана-Філіпа Шозі, “гэта памылковы падыход, бо крымінальны бізнэс закрануў і многіх мужчын. Дзеля таго каб дапамагчы гэтым людзям, СМІ павінны як мага шырэй інфармаваць грамадзкасьць”.

Згодна з дадзенымі ІОМ, людзей, якія супраць сваёй волі апынуліся на рабскай працы, апошнім часам усё болей. Паводле ацэнкі ІОМ, у Расеі не па сваёй волі працуюць да 800 тысяч чалавек, і ва ўмовах эканамічнага крызысу гэтая лічба толькі павялічыцца. У пэрыяд 2004—2006 гг. больш за чвэрць яе складалі мужчыны.

Беларусы і беларускі становяцца рабамі ў выніку росту беспрацоўя на радзіме. Як і многія жанчыны, мужчыны спакушаюцца на прапанову атрымаць працоўнае месца за мяжой. Тамтэйшыя ж працадаўцы толькі рады скарыстаць такую нелегальную працоўную сілу, тым больш што яе не абароняць ні прафсаюзы, ні суд, ні адвакаты. Прыбыўшы на месца, працаўнікі-нелегалы даведваюцца, што ім належыць працаваць сама меней 18 гадзін у суткі, часьцей за ўсё без выходных. Жывучы ў антысанітарных і антычалавечых умовах, яны зазнаюць сапраўдны фізычны і псыхалягічны гвалт.

Паводле прадстаўніка Міжнароднай Фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжу і Чырвонага Паўмесяцу(IFRC) Джо Лоўры, “галоўнай мэтай для гандлю мужчынамі з такіх усходнеэўрапейскіх краін як Беларусь і Ўкраіна ёсьць Расея, паколькі і ў тых, і ў другіх няма праблемы, каб бесперашкодна трапіць на расейскую тэрыторыю. Нягледзячы на тое, што Расея зьяўляецца краінай-сябрам Рады Эўропы і ўзяла на сябе абавязаньні адпавядаць Канвэнцыі па абароне правоў чалавека, у гэтай краіне з кожным днём адкрываецца ўсё больш “кропак”, сотні і сотні здаровых мігрантаў з былога СССР прапануюць сябе ў якасьці нелегальнай працоўнай сілы і ў выніку становяцца рабамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG