Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Балыкін: Новы віток барацьбы з пасярэднікамі?

  • БелаПАН

Пасярэднікі выведзены з працэсу рэалізацыі юрыдычным асобам айчынных і імпартных тавараў на тэрыторыі Беларусі.


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 991 "Аб некаторых пытаньнях набыцьця тавараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" ад 28 ліпеня. Тэкст дакумэнта разьмешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасьці з пастановай юрыдычныя асобы з гэтага часу павінны набываць тавары (за кошт уласных, пазыковых сродкаў і сродкаў бюджэту) толькі ў тых пастаўшчыкоў, якія зьяўляюцца вытворцамі, або ў іх афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў.

Вельмі хацелася б памыліцца, але ён цалкам можа азначаць нейкі новы віток барацьбы з пасрэднікамі. І калі гэта так — як жа быць з размовай пра лібэралізацыю
Пералікі афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў, у якіх юрасобы змогуць закупляць тавары, будуць зацьвярджацца рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржкіраваньня па ўзгадненьні з віцэ-прэм'ерамі, якія курыруюць пэўную сфэру эканомікі. Для ўключэньня ў пералік афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў неабходна прадставіць эканамічнае абгрунтаваньне набыцьця тавараў у пастаўшчыка.

Пастанова прынятая "ў мэтах забеспячэньня эфэктыўнага расходавання грашовых сродкаў і правядзеньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адзінай фінансавай палітыкі з улікам уплыву фактараў сусьветнага фінансавага і эканамічнага крызісу".

Кіраўнік аргкамітэта па стварэньні Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін лічыць пастанову "вельмі дзіўным і незразумелым дакумэнтам".

У сваім камэнтары ён зьвяртае ўвагу на тое, што "дзяржава па-ранейшаму ўмешваецца ў гаспадарчую дзейнасьць прыватных камэрцыйных арганізацый".

"З тэксту вынікае, што дакумэнт распаўсюджвае сваё дзеяньне на ўсе віды юрыдычных асоб і набывае моц з моманту яго афіцыйнага апублікаваньня. Але дзе тады сьпіс упаўнаважаных прадстаўнікоў?" — заўважае Балыкін.

Акрамя таго, паводле яго слоў, "зусім незразумела, ці распаўсюджвае гэты нарматыўны акт сваё дзеяньне толькі на закупкі па тэндэрах або на ўсе зьдзелкі куплі-продажу".

"Пачакаем афіцыйных камэнтараў. Вельмі хацелася б памыліцца, але ён цалкам можа азначаць нейкі новы віток барацьбы з пасрэднікамі. І калі гэта так — як жа быць з размовай пра лібэралізацыю?" — задае пытаньне экспэрт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG