Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праз што гінуць на працы


За першыя паўгоду ў арганізацыях Беларусі загінулі 83 працаўнікі, цяжкія траўмы атрымалі 338, паведаміў намесьнік міністра працы й сацыяльнай абароны Валяр’ян Кароль. 31 ліпеня на паседжаньні калегіі Міністэрства працы й сацыяльнай абароны ў Менску. Гэта крыху болей, чым летась.

Няшчасьці найчасьцей здараліся праз тое, што

  • кіраўнікі й спэцыялісты не выконвалі абавязкаў па ахове працы (19,2%)
  • пацярпелыя парушалі працоўную й вытворчую дысцыпліну, інструкцыі па ахове працы (17,3%)
  • пацярпелыя паводзіліся неасьцярожна (11,1%)
  • іншыя працаўнікі парушылі патрабаваньні бясьпекі працы (6,8%)
  • пацярпелыя былі нападпітку (6,4%)
  • працоўныя месцы кепска даглядаліся й не былі як сьлед арганізаваныя (4,7%)
  • абсталяваньне было няспраўным ці не адпавядала вымогам бясьпекі (3,6%)

За шэсьць сёлетніх месяцаў больш, як за леташнія паўгоду, загінула людзей на працы ў Берасьцейшчыне, Меншчыне й Гомельшчыне, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG