Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню пройдзе малітоўная сустрэча ўсіх каталіцкіх біскупаў


Касьцёл сьвятых Сымона й Алены
Касьцёл сьвятых Сымона й Алены
Усе каталіцкія біскупы Беларусі правядуць малітоўную сустрэчу 4 жніўня ў касьцёле Сьвятых Сымона й Алены.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на Менскае эпархіяльнае ўпраўленьне рымска-каталіцкай царквы.

Сустрэча прымеркаваная да Году сьвятарства, якім аб’яўлены 2009-ты, й пройдзе ў дзень памяці сьвятога Яна Марыі Віенэя — заступніка каталіцкіх сьвятароў.

У Беларусі 6 каталіцкіх біскупаў, 440 каталіцкіх сьвятароў, 4 эпархіі й больш як 460 абшчын; 8 каталіцкіх кляштараў, больш як 450 касьцёлаў дзейнічаюць, а 35 будуюцца. За апошнія 12 гадоў колькасьць каталіцкіх прыходаў у краіне павялічылася ў 4 разы. Каталікамі называюць сябе каля 14 адсоткаў вернікаў, паведамілі агенцтву ў апараце ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG