Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне зьліквідавалі два самагонныя заводы


Гомельская міліцыя выявіла два падпольныя міні-заводы па вырабе самагону. Адзін зь іх — у лесе ў Жыткавіцкім раёне, другі — у Сьветлагорскім. Агулам міліцыянты сканфіскавалі каля 700 літраў “гаручай вадкасьці”, прызначанай на продаж.

Летась на долю сярэднестатыстычнага грамадзяніна Беларусі прыйшлося 12,4 літра спажытага алькаголю. Гэта без уліку моцных напояў, прыгатаваных у хатніх умовах і на лясных міні-заводах.

Тым часам навукоўцы зазначаюць, што дэградацыя грамадзтва пачынаецца ўжо тады. калі на душу насельніцтва прыпадае 8 літраў спажытага абсалютнага алькаголю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG