Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэакцыі на прызначэньне Атабекава


Новым кіраўніком 3-й брыгады спэцназу вайсковай часткі 3214 стаў Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў. Прызначэньне камэнтуюць Анатоль Лябедзька, Юры Падабед і Аляксандар Казулін.

Анатоль Лябедзька
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выказаўся наконт прызначэньня палкоўніка Хазалбека Атабекава на пасаду камандзіра спэцназу.

“У нас ёсьць пасада-функцыя. І незалежна ад таго, хто яе займае, ён становіцца рабом вось гэтай функцыі. Калі ж не ўмяшчаецца ў памеры гэтай функцыі, то яго гэтая сыстэма хутка выкідвае назад.

І няважна, хто гэта — беларус, выхадзец з Каўказу, расеец ці габрэй”.

Юры Падабед
Былы камандзір палку спэцназу менскай міліцыі Юры Падабед служыў разам з новым камандзірам спэцназу Хазалбекам Атабекавым у частцы 3214, якой камандаваў Зьміцер Паўлічэнка. Юры Падабед даў такую характарыстыку свайму былому намесьніку:

“Я яго ведаю толькі са станоўчага боку. Даволі ўдумлівы, не гарачы, талковы, узважлівы, нармальны чалавек.

Дысцыплінаваны — ня тое слова. Старэйшых шалёна паважае. Ну, у іх наагул гэта ў крыві — павага да старэйшых.

Ён абсалютна адэкватны без усялякіх пытаньняў”.

Аляксандар Казулін
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна 25 сакавіка 2006 году затрымалі афіцэры вайсковай часткі 3214. Сярод іх, магчыма, быў тагачасны намесьнік Зьмітра Паўлічэнкі, палкоўнік Хазалбек Атабекаў.

Казуліна закінулі ў аўтобус і адвезьлі ў турму.

“Зразумела, там працуюць спэцыялісты. Мяне зьбілі, на калені паставілі… Нават не давалі мне падняцца.

Якія ж гэта афіцэрскія? Гэта ў нас называюцца бандыцкія паводзіны. Яны маюць адпаведны псыхалягічны настрой. Вы ж памятаеце каманду — “Уперад на ворага!”

Гэта ж ня проста выканаць заданьне, гэта ж выхоўваецца нянавісьць да ўласнага народу”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG