Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галяндзкая фундацыя запрашае ў беларускую вандроўку


Вядомы ў Нідэрляндах дабрачынны фонд Gichon, які дапамагае пацярпелым ад чарнобыльскай катастрофы беларускім дзецям, зьмясьціў у мэдыях запрашэньне далучыцца да падарожжа па Беларусі.


Як вынікае з аб’явы, вандроўка праз тэрыторыю нашай краіны адбудзецца з 29 жніўня па 5 верасьня. У яе запрашаюцца ўсе, хто мае цікавасьць да беларускай гісторыі, культуры, рэчаіснасьці, экалёгіі, у тым ліку аматары сацыяльнага турызму, валянтэры, якія хочуць дапамагаць дзецям Чарнобылю.

Удзельнікі падарожжа наведаюць Менск, але галоўная мэта вандроўкі — знаёмства зь беларускімі вёскамі, у тым ліку на тэрыторыі, якая забруджана радыяцыяй. Вандроўнікі будуць начаваць у сялянскіх хатах, жыць у беларускіх сем’ях. Як лічаць арганізатары праекту, “Беларусь нельга параўнаць зь іншымі эўрапейскімі краінамі, у гэтай былой савецкай рэспубліцы час нібыта спыніўся”.

Паводле прадстаўнікоў фундацыі Gichon, у турыстычную групу ўвойдуць 30 чалавек. Некаторыя месцы ў ёй ужо занятыя. Сваё жаданьне наведаць незнаёмую эўрапейскую краіну выказала вядомая галяндзкая сьпявачка і тэлевядоўца Марга Булт (Marga Bult).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG