Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Шарапава дапамагае студэнтам з чарнобыльскіх рэгіёнаў


Марыя Шарапава

Марыя Шарапава

Былая першая ракетка сьвету Марыя Шарапава пачала разьмяркоўваць стыпэндыі для студэнтаў-першакрусьнікаў БДУ, якія прыбылі на вучобу з забруджаных радыяцыяй беларускіх тэрыторый.


Марыя Шарапава, якая мае сваякоў на Гомельшчыне, вось ужо некалькі гадоў запар фінансуе вучобу студэнтаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў.

Два гады таму тэнісістка ахвяравала 100 тысяч даляраў на розныя чарнобыльскія праекты ў Беларусі і ва Украіне.

Шарапава кажа, што “заўсёды марыла неяк дапамагчы аднаўленьню рэгіёна” і што адзін з крокаў на гэтым шляху, “калі таленавітая моладзь мае магчымасьць атрымаць адукацыю”

Цяперашняя праграма падтрымкі беларускіх студэнтаў, якая праходзіць пад эгідай ААН, разьлічаная на чатыры гады. На яе спартоўка ахвяруе прыкладна 210 тысяч даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG