Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя беларускія пашпарты будуць не эўрапейскага ўзору


У пашпартах новага пакаленьня будзе лічбавы фотаздымак, электронны подпіс, а таксама адбіткі пальцаў.

У Беларусі плянуецца стварыць адзіную дзяржаўную сыстэму пашпартаў новага пакаленьня, паведаміў на пасяджэньні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў.

Міністар патлумачыў, што перадусім гэта робіцца дзеля засьцярогі ад незаконнай міграцыі і падробкі дакумэнтаў, а таксама дзеля палягчэньня памежнага кантролю і змаганьня зь міжнародным тэрарызмам.

Анатоль Куляшоў падкрэсьліў, што плянуецца паступовая замена пашпартаў, спачатку толькі на заяву грамадзянаў, – паведамляе Інтэрфакс.

Куляшоў прапанаваў дэпутатам ратыфікаваць адпаведнае пагадненьне, адзначыўшы, што гутарка ідзе пакуль толькі пра ўніфікацыю пашпартаў у межах СНД. На пытаньне віцэ-сьпікера Валерыя Іванова, ці ня лепш уніфікаваць беларускія пасьведчаньні асобы з заканадаўствам Эўразьвязу, міністар адказаў: «Можа, і варта прапрацаваць гэтае пытаньне…»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG