Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Жанчыны супроць беззаконьня” зноў прайгралі “Советской Белорусіі”


Галіна Юбко

Галіна Юбко

Калегія Менскага гарадзкога суду не задаволіла пазоў, пададзены да “Советской Белоруссии” грамадзянкай Галінай Юбко, старшынёй грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”. Больш за месяц таму пазоў да газэты адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі адхіліў Савецкі раённы суд Менску.

Галіна Юбко палічыла абразай зьвесткі, якія ў лютым распаўсюдзіла газэта адносна ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры”. Пра жанчын, якія незадаволеныя некаторымі судовымі прысудамі, газэта напісала, што яны нібыта “ціснуць на суды празь сьлёзы і мольбы”. Галіна Юбко, якая сама прызнаная судом пацярпелай, але ўжо некалькі гадоў ня можа дамагчыся вырашэньня справы, заяўляла ў судзе, што “заўсёды дзейнічала выключна законнымі захадамі і дамагаецца правоў, гарантаваных Канстытуцыяй”.

“Суд прадэманстраваў, што ў Беларусі ня ўсе роўныя перад законам”, — заявіла “Свабодзе” юрыстка Тамара Сяргей. Актывістка сказала, што яны будуць падаваць у Вярхоўны суд наглядную скаргу. “А калі і там не атрымаецца, будзем скардзіцца ў эўрапейскія структуры, бо відавочна, што парушаная Дэклярацыя аб грамадзянскіх правах, якую Беларусь падпісала”, — сказала юрыст ініцыятывы “Жанчыны супроць беззаконьня ў судох і пракуратуры” Тамара Сяргей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG