Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік “Роспотребнадзора” Генадзь Анішчанка заявіў, што ня бачыць праблемаў з пастаўкамі беларускага малака пасьля другога жніўня.


Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыё “Эхо Москвы”. Ён сказаў, што пастаўкі беларускага малака ідуць.

“Я ж дазволіў пастаўкі па часовай схеме, па старых дакумэнтах, пры ўмове, што пройдзе перарэгістрацыя, да 1 жніўня.

Набліжаецца 1 жніўня. Мы сёньня падвядзем канчатковую калькуляцыю. Беларусы напісалі канчатковы сьпіс узораў прадукцыі, з гэтага сьпісу яны выключылі значную частку прадуктаў, якія ня будуць пастаўляцца ў Расею, мы іх адразу выводзім за дужкі.

Сярод тых, якія будуць пастаўляцца, мы зараз падвялі рэестар, колькі (прадуктаў) прайшло адпаведна з законам перарэгістрацыю.

Ніякіх збояў, нейкага ступару ня будзе”.
XS
SM
MD
LG