Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан і Жбогар за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі


Гілары Клінтан

Гілары Клінтан

Пра гэта ў сваіх паведамленьнях пра візыт у ЗША міністра замежных спраў Славеніі, старшыні Камітэту міністраў Рады Эўропы Самуэля Жбогара падаюць славенскія СМІ.


Паводле агенцыі STA, у часе ўчорашняй сустрэчы Жбогара з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан размова ішла пераважна пра заходнебалканскія справы, у тым ліку пра памежную спрэчку паміж Славеніяй і Харватыяй, якая завяла Заграб у тупік у зьвязку з уступам у ЭЗ. Аднак пры гэтым бакі абмеркавалі і іншыя тэмы міжнароднай палітыкі, у тым ліку і беларускую сытуацыю.

дзяржсакратар пагадзілася з пазыцыяй Любляны адносна неабходнасьці падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі
Як паведаміў журналістам міністар Жбогар: “Дзяржсакратар пагадзілася з пазыцыяй Любляны адносна таго, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі неабходна ўмацоўваць. Таксама яна падтрымала прапанову Славеніі, якая цяпер старшынюе ў Радзе Эўропы, наконт вяртаньня Беларусі ў гэтую арганізацыю”.

У сваіх апошніх публічных выступах Самуэль Жбогар неаднойчы выказваўся за вяртаньне Беларусі статусу адмыслова запрошанага ў ПАРЭ, аднак пры выкананьні Менскам асноўных стандартаў у галіне правоў чалавека. Ён таксама адзначаў, што адна з умоў вяртаньня краіны ў гэту арганізацыю — “удзел у працы Парлямэнцкай Асамблеі беларускай апазыцыі разам з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў”.
XS
SM
MD
LG