Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лідзе затрымалі за Арцёма Дубскага


Арцём Дубскі

Арцём Дубскі

Гэта адбылося 29 ліпеня пасьля 23-й гадзіны каля гарадзкога парка. Вадзім Бароўскі расклейваў улёткі з інфармацыяй пра палітвязьня Арцёма Дубскага.


Яго адвялі ў пастарунак, дзе ён склаў тлумачэньні пасьля чаго адпусьцілі. У пастарунку Вадзім Бароўскі прабыў больш гадзіны.

За гэты тыдзень гэта ўжо другі ягоны прывод у міліцыю. 27 ліпеня ён таксама быў затрыманы за расклейваньне ўлётак з яшчэ адным маладафронтаўцам. У іх таксама бралі тлумачэньні пасьля чаго адпусьцілі.
XS
SM
MD
LG