Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскі сустрэўся з Макеем і апазыцыяй


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

З кіраўніком канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Томашам Арабскім сустрэўся ўчора кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей.


Паводле БЕЛТА, падчас сустрэчы ішла размова пра зацікаўленасьць Польшчы ва ўмацаваньні інвэстыцыйнага ўзаемадзеяньня зь Беларусьсю. Таксама адбыўся абмен думкамі адносна дачыненьняў Беларусі з Эўразьвязам і ўдзелу Беларусі ў праграме “Усходняе партнэрства”.

Таксама ў польскай амбасадзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з кіраўніком канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Томашам Арабскім і намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Анджэем Крэмерам.

На сустрэчу былі запрошаныя намесьнік кіраўніка руху "За Свабоду" Віктар Карняенка, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, першы намесьнік артыі БНФ Вінцук Вячорка, актывіст АГП Анатоль Паўлаў, сябра аргкамітэту ў стварэньні БХД Віталь Рымашэўскі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пэрспэктывы рэалізацыі праграмы “Ўсходняе партнэрства”, а таксама палітычная сытуацыя ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG