Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Шушкевіч: "Улада мяне не разбэсьціла"


Мы працягваем маратон “Вольных студый”, якія прагучалі на нашых хвалях цягам апошніх сямі гадоў. Сёньня гутарка з экс-старшынём Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Станіславам Шушкевічам.


Эфір 12 сьнежня 2004 году.



Міхась Скобла: Спадар Станіслаў, я рады вітаць вас на нашым радыё напярэдадні вашага юбілею. Усяго нейкіх семдзесят гадоў таму вы нарадзіліся ў Менску. Якой яна вам помніцца, даваенная беларуская сталіца?

Станіслаў Шушкевіч: Я ўсьведамляю сябе з году 1940-га. Я памятаю Менск, і ён мне падабаўся. Жыў я на Камароўцы, дом стаяў на месцы цяперашняй філярмоніі. Там, дзе сёньня плошча Якуба Коласа, пачыналася балота, а там, дзе сёньня парк Чалюскінцаў, ужо быў загарад. Менск быў невялікі, 220 тысяч жыхароў, але ў ім захаваліся помнікі. У вайну ўсё згарэла, а муры касьцёлаў стаялі. Там, дзе цяпер “саркафаг” на Кастрычніцкай плошчы, літарай “г” выгінаўся касьцёл, ня памятаю ягонай назвы. Але вялікія дамы былі рэдкасьцю, і найвялікшай уцехай для нас, дзяцей, было патрапіць у Дом спэцыялістаў (там цяпер Палац мастацтваў) і праехаць на ліфце. Гэта была вяршыня шчасьця!

Слухайце паўтор гэтай перадачы ў эфіры "Свабоды" 29 ліпеня. Цалкам чытаць перадачу ТУТ.
  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG