Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве пацьверджаны яшчэ тры выпадкі заражэньня вірусам грыпу A(H1N1).


"Прагназуецца, што Цэнтар па кантролі над экстрэмальнымі сытуацыямі ў жніўні разгледзіць пытаньне пра рост распаўсюду вірусу. Заражэньне аднаго грамадзяніна зьвязанае з замежнай паездкай, а другі заразіўся ад хворага ў Літве. Дадзеныя пра трэцяга чалавека ўдакладняюцца", - паведаміла ў атачэньні Міністэрства аховы здароўя Літвы.

Двое інфікаваных – віленчукі, трэці – жыхар Шаўляйскага раёну, заявіў BNS дырэктар літоўскага Цэнтру прафіляктыкі і кантролю над інфэкцыйнымі захворваньнямі Бронюс Маркунас.

У Літве зараз налічваецца 15 выпадкаў заражэньня вірусам
"сьвінога грыпу".

Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Літвы зазначаюць, што цяпер узровень захворваньня на "сьвіны грып" у Літве застаецца адным з самых нізкіх у Эўропе. Меншы за Літву паказьнік захворваньня на 100 тысячаў жыхароў зафіксаваны толькі ў Польшчы і Баўгары.

Па стану на 28 ліпеня ў Эўропе зарэгістравана 21,3 тыс. захворваньняў на грып A(H1N1). Памерла 37 чалавек.

У іншых частках сьвету новым падтыпам вірусу грыпу заражаныя 148 тысячаў чалавек, 1012 – памерлі, перадае БелаПАН.

У складзе вірусу A(H1N1) ёсьць сэгмэнты генаў сьвінога, птушынага і чалавечага грыпу.

11 чэрвеня Ўсясьветнагая арганізацыя аховы здароўя абвясьціла пандэмію грыпу, які выклікаецца вірусам A(H1N1).
XS
SM
MD
LG