Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля пяці тысяч чалавек пратэставалі сёньня ў Кіеве супраць прыезду Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Расеі Кірыла. Напярэдадні ў часе сустрэчы з патрыярхам прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сказаў, што ўкраінцы жадаюць сваёй уласнай праваслаўнай царквы. На гэта Кірыл адказаў, што такая царква ўжо ёсьць, інакш не існавала б і такой дзяржавы як Украіна.


Акрамя ўкраінскай праваслаўнай царквы, якую ачольвае Маскоўскі патрыярх, ва Ўкраіне дзейнічаюць яшчэ тры праваслаўныя цэрквы. На другім месцы па колькасьці вернікаў, пасьля Маскоўскага патрыярхату, стаіць патрыярхат Кіеўскі, які аддзяліўся ад Расейскай Праваслаўнай царквы неўзабаве пасьля распаду Савецкага Саюзу. У 1997 годзе Архіерэйскі сабор Рускай Праваслаўнай Царквы наклаў анафэму на Патрыярха Кіеўскага, які між іншым, таксама дадае да свайго тытулу прыстаўку "і ўсяе Русі", і забараніў свайму духавенству кантактаваць са "схізматыкамі".

Дзесяцідзённы візыт патрыярха Маскоўскага і Усея Русі Кірыла ва Украіну пачаўся 27 ліпеня. Кіеў ён назваў нашым супольным Ерусалімам, адкуль пайшла вера праваслаўная. Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, Кірыл правёў малебен на Уладзімірскай горцы і усклаў кветкі да помніка ахвярам Галадамору.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG