Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве другі раз сёлета санэпіндэмстанцыя забараняе купацца ў Дняпры. У вадзе знойдзены ўзбуджальнік халеры. Забаронена таксама выкарыстоўваць рачную ваду для гаспадарчых патрэбаў у межах гораду.

Супрацоўнікі абласнога цэнтру гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя паведамілі, што імі выяўлены халерападобны вібрыён. Санітары мяркуюць, што ён мог зьявіцца ў Дняпры ў выніку працяглых дажджоў. Колькі можа дзейнічаць забарона на купаньне й выкарыстаньне вады, у санэпідэмстанцыі пакуль ня кажуць.

Гэта другая сёлета забарона санэпідэмстанцыі на купаньне ў Дняпры. Першая дзейнічала тыдзень ад 8-га па 16-га ліпеня. Тады ў вадзе выявілі шкодныя для чалавека рэчывы. Паводле спэцыялістаў, прычынай іх зьяўленьня маглі стаць мінэральныя ўгнаеньні, якія дажджамі змыла ў Дняпро.
XS
SM
MD
LG