Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Аўганцы” ня вераць, што Аўтуховіч — тэрарыст


Юля Міхнюк, Людміла Асіпенка, Аляксандар Камароўскі, Алег Воўчаr

Юля Міхнюк, Людміла Асіпенка, Аляксандар Камароўскі, Алег Воўчаr

Сябры Мікалая Аўтуховіча, якія гэтак жа, як і ён, удзельнічалі ў 80-ыя гады ў савецка-аўганскай вайне, правялі ў Менску прэсавую канфэрэнцыю, падчас якой выказаліся адносна падазрэньняў на адрас Аўтуховіча ў тэрарызьме.

СЛУХАЦЬ:


Аляксандар Камароўскі -- старшыня аргкамітэту аб’яднаньня “аўганцаў”, якое стваралася з удзелам Мікалая Аўтуховіча, таксама вэтэрана вайны ў Аўганістане. Ён мяркуе, што грамадзкая пазыцыя Мікалая Аўтуховіча спрычынілася да таго, што супроць яго ўлады вырашылі сфабрыкаваць справу аб падпале і падрыхтоўцы да тэрарызму:

“Для мяне пытаньне Аўтуховіча і Лявонава з Асіпенкам — простае. Прычына — у ягонай былой барацьбе за справядлівасьць ды ў тым, што адбылося на пачатку году. У студзені на знак пратэсту супраць палітыкі ўлады адносна вэтэранаў Аўганістану мы адмовіліся ад мэдаля „20 гадоў вываду войск з Аўганістану“, якім Лукашэнка ўзнагароджваў „аўганцаў“. 2 тысячы адазваліся і таксама адмовіліся ад гэтага мэдаля. Для ўлады гэта быў моцны ўдар па твары. Не адказаць яны не маглі і нанесьлі ўдар па Мікалаі. Таму Мікалай Аўтуховіч і ягоныя сябры — вязьні беларускага рэжыму”.

Аляксандар Камароўскі ня верыць у тое, што ў сьледзтва ёсьць доказы вінаватасьці Аўтуховіча ў падпале дома міліцыянта, а тым болей у тэрарызьме, як кажуць у Міністэрстве ўнутраных спраў. Ён прапануе зрабіць будучы працэс над Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам адкрытым, каб “усе маглі праверыць самі: вінаватыя яны ці не”.

“Не, мы не абараняем яго ад суду, калі ён вінаваты. Калі ласка, судзіце яго адпаведна з законам. Але адкрытым судом. Не хавайцеся, як вужакі”.

Аўтуховіч, калі летась выходзіў з турмы, казаў, што будзе змагацца за сваю маёмасьць, якой адабралі на 300 тысяч даляраў. Вось яму і не даруюць.
Праваабаронца Алег Воўчак — таксама былы “аўганец”. Ён назваў “абсалютна беспадстаўнымі” падазрэньні сьледзтва, паводле якіх Аўтуховіч нібыта рыхтаваў тэракт супроць кіраўніка Гарадзенскай вобласьці Ўладзімера Саўчанкі. Пры гэтым Воўчак спаслаўся на Аўтуховіча, які нібыта не выключае, што кіраўніцтва Гарадзенскай вобласьці мае дачыненьне да яго перасьледу.

“Ён дагэтуль лічыць, што прыдумка пра другую крымінальную справу, якая пачалася сёлета, ідзе ад кіраўніцтва Гарадзенскай вобласьці, ад мясцовага КДБ і міліцыі. Аўтуховіч, калі летась выходзіў з турмы, казаў, што будзе змагацца за сваю маёмасьць, якой адабралі на 300 тысяч даляраў. Вось яму і не даруюць. А доказаў віны ў тэрарызьме няма і не было, гэта ўсё фантазіі”.

Алег Воўчак нагадаў законныя прычыны, на падставе якіх працэс могуць зрабіць закрытым. Гэта робіцца ў справах асобаў да 16 гадоў, у справах пра сэксуальныя злачынствы і ў справах, дзе ёсьць небясьпека сьведкам і ўдзельнікам працэсу, а таксама дзеля аховы дзяржаўных сакрэтаў. Паводле праваабаронцы, улады робяць штучныя захады, каб справа Аўтуховіча падпала пад адну з гэтых умоў.



Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. З 16 красавіка па 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту. Празь некалькі дзён пасьля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў зьвесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.
XS
SM
MD
LG