Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі ў Беларусі за першае паўгодзьдзе склала 3,9 мільярдаў даляраў. Гэта ў 1,8 разы больш параўнальна з першым паўгодзьдзем 2008 года.


Пра гэта на пасяджэньні Савета міністраў Беларусі паведаміў старшыня Нацыянальнага статкамітэту Уладзімер Зіноўскі, перадае Інтэрфакс.

За чэрвень дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі вырас на 733 мільёны даляраў.

Паводле кіраўніка Белстату, рост адмоўнага сальда зьнешняга гандлю таварамі выкліканы скарачэньнем экспарту на 47,7% да 9 мільярдаў даляраў пры памяншэньні імпарту на 33,4% да 12,9 мільярдаў даляраў. У выніку зьнешні таваразварот Беларусі ў першым паўгодзьдзі скараціўся на 40,1% да 21,9 мільярдаў даляраў.

Асноўнай прычынай росту адмоўнага сальда зьнешняга гандлю зьяўляюцца апэрацыі з прамежкавымі таварамі (энэрганосьбіты, сыравіна, камплектуючыя). Дэфіцыт гандлю імі ў першым паўгодзьдзі 2009 года вырас на 712,4 мільёны даляраў.

Паводле кіраўніка Белстату, адмоўнага сальда гандлю спажывецкімі таварамі паменшылася да 585,4 мільёнаў даляраў у I паўгодзьдзі 2009 года з 335,2 мільёнаў даляраў у I паўгодзьдзі 2008 года.
XS
SM
MD
LG