Раней кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што прыме рашэньні пра магчымыя кадравыя зьмены пасьля справаздачы ураду.
"Квартал прайшоў — паслухаю, што адбылося. Тых кіраўнікоў, якія ў вочы мне абяцалі, што студзень-люты-сакавік – ужо дынаміка станоўчая, у красавіку добра будзем працаваць. Паслухаем іх. А паўгодзьдзе скончыцца – ужо будзе добры паказчык, як мы працуем у гэтых складаных умовах”.