Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэдактара польскамоўнага часопіса выклікаюць у пракуратуру


Ігара Банцара, галоўнага рэдактара часопіса “Магазын польскі ў выгнаньні”, выклікаюць 29 ліпеня ў пракуратуру Гарадзенскай вобласьці.


Сам Банцар ня ведае дакладна зь якой прычыны. Ён нават патэлефанаваў у пракуратуру, каб даведацца, але там нічога не адказалі.

У чэрвені супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі 70 асобнікаў часопіса ў актывістаў непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжэлікай Борыс.

У гэтым нумары часопіса на вокладцы быў зьмешчаны калаж з выявай Аляксандра Лукашэнкі ў выглядзе расейскага цара Аляксандра ІІІ.

XS
SM
MD
LG