Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маладафронтаўцы супраць «Белоруссии»


Актывісты “Маладога фронту” распачалі кампанію “За праўдзівы назоў”.

Маладыя людзі даслалі лісты ў рэдакцыі газэт “Комсомольская правда”, “Советская Белоруссия”, “Аргументы и факты”, а таксама ў дыпляматычныя місіі замежных краін.

Актывісты “Маладога фронту” заклікаюць правільна называць краіну, згодна з “Дэклярацыяй аб незалежнасьці Рэспублікі Беларусь” Вярхоўнага Савету БССР ад 19 верасьня 1991 году.

Ужываньне слова “Белорусия” аўтары звароту называюць праявай непрафэсіяналізму і просяць ужываць назву краіны правільна — Рэспубліка Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG